Калі ласка, затрымайце вашу ўвагу на хвілінку і прачытайце гэты пост.
Праз некалькі дзён споўніцца роўна год з першых «Беларускіх уікэндаў». За гэты год мы зрабілі многае: адбылося каля 50 сеансаў кіно па-беларуску, якія наведала амаль 20 тысяч гледачоў. Акрамя Мінску паказы адбыліся ў трох абласных цэнтрах. У вялікай ступені гэта наша з вамі сумесная праца. Кожны лайк, рэпост альбо допіс у сацыяльных сетках дапамагаў збіраць нам поўныя залі кінатэатраў і распавядаць пра нашу справу.
Гадавіну праекта «Беларускія ўікэнды» мы вырашылі адсвяткаваць з размахам. УПЕРШЫНЮ ў Беларусі кінапрэм'ера ў масавым пракаце адбудзецца па-беларуску. Фільм «Шторм. Палаючы ліст» з'явіцца на беларускіх экранах 27 кастрычніка і будзе дэманстравацца два тыдні. Паказы пройдуць у 6 сталічных кінатэатрах, акрамя гэтага мы плануем ахапіць больш за 20 гарадоў Беларусі.
Гэты крок - выклік для нас ўсіх і нам як ніколі спатрэбіцца ваша падтрымка. Просім вас лайкаць у сацсетках пасты з інфармацыяй пра фільм, дзяліцца з сябрамі, запрашаць іх разам з вамі наведаць паказы.